BE RU EN

Пуцін: «Яндэкс» знаходзіцца пад заходнім уплывам

  • 24.04.2014, 18:53

Прэзідэнт Расеі выявіў умяшанне невядомых прадстаўнікоў Захаду ў дзейнасць «Яндэкса».

Заява прагучала на медыяфоруме ў Санкт-Пецярбургу, арганізаваным «агульнарасейскім народным фронтам» (АНФ), лідарам якога з'яўляецца Уладзімір Пуцін, піша «Інтэрфакс».

Паводле ягоных слоў, калі «Яндэкс» толькі пачынаў сваю працу, на яго стваральнікаў націснулі, вымусіўшы прызначыць у кіроўныя органы пэўную колькасць еўрапейцаў і амерыканцаў. Прэзідэнт Расеі адзначыў, што, хоць пошукавік з'яўляецца нацыянальнай пошукавай сістэмай, збольшага ён зарэгістраваны за мяжой, прычым «не толькі ў мэтах падаткаабкладання, але і з іншых меркаванняў». Пра што менавіта ідзе гаворка, Пуцін не патлумачыў.

Заявы прагучалі ў адказ на пытанне аднаго з удзельнікаў форуму. Той звярнуў увагу на дваістасць «Яндэкса», адзначыўшы, што, з аднаго боку, гэта пошукавік, а з другога - СМІ. На ягоную думку, «Яндэкс», складаючы топ-5 навінаў, фармуе карціну дня для дзесяткаў мільёнаў чалавек і пры гэтым не мае ліцэнзіі СМІ і, такім чынам, не нясе ніякай адказнасці перад законам.

Разважаючы аб інтэрнэце і інфармацыйнай бяспецы, прэзідэнт Расеі адзначыў, што інтэрнэт быў створаны як спецпраект ЦРУ. Амерыканцы, з ягоных словах, імкнуцца ўтрымаць манаполію ў гэтай сферы, але ў сучасным свеце гэта немагчыма.

Апошнія навіны