BE RU EN

Тры гелікоптэры РФ парушылі мяжу Украіны

  • 24.04.2014, 18:09

Парушэнне паветранай прасторы Украіны адбылося ў Луганскай вобласці.

Спрабуючы праверыць інфармацыю, якая з'яўляецца апошнім часам у сацсетках, аб перасячэнні расейскімі войскамі дзяржаўнай мяжы Украіны выданне ZN.ua звярнулася да народнага дэпутату і кандыдата ў прэзідэнты Пятра Парашэнкі, які цяпер знаходзіцца з паездкай у Луганскай вобласці.

Парламентарый паведаміў, што пасля атрымання адпаведных сігналаў, ён змяніў рабочую праграму візіту і цяпер рухаецца ўздоўж украінска-расейскай мяжы на Луганшчыне.

Дэпутат праінфармаваў, што ён ужо праехаў памежныя пераходы "Далжанскі" ды "Ізварын" і на гэтым адцінку фактаў, якія пацвярджаюць перасячэнне дзяржмяжы рэгулярнымі часткамі расейскага войска, ён не выявіў. Аднак з ягоных слоў мае месца парушэнне паветранай прасторы Украіны трыма гелікоптэрамі.

Пётр Парашэнка ўдакладніў, што ён працягвае аб'езд мяжы.

Апошнія навіны