BE RU EN

Сепаратысты ў Славянску захапілі дзіцячыя сады

  • 24.04.2014, 17:41

Самаабвешчаны «мэр» Славянска Вячаслаў Панамароў даў каманду сваім узброеным баявікам заняць дзіцячыя сады.

Пра гэта паведамляе журналіст Раман Бурко ў «Фэйсбуку», спасылаючыся на сведчанні відавочцаў.

Па іх дадзеных, па 5-6 чалавек са зброяй з 13:00 знаходзяцца непасрэдна ў дзіцячых садах і школах. Самаабвешчаным мэрам дадзеная каманда сваім тэрарыстам выкарыстоўваць тактыку Пуціна - прыкрывацца жанчынамі і дзецьмі, піша lb.ua.

Бацькі, якія прыйшлі забіраць сваіх дзяцей з саду загадзя, сутыкнуліся з тым, што дзяцей ім не аддаюць пад рознымі прычынамі.

Нагадаем, што раніцай самаабвешчаны мэр абяцаў забіць усіх закладнікаў і расстраляць жыхароў горада за садзейнічанне ўкраінскім вайскоўцам.

Пасля таго, як напярэдадні пачатку антытэрарыстычнай аперацыі (АТА) ў Славянску былі расклееныя ўлёткі, у якіх мірных грамадзян заклікаюць не пакідаць свае дамы, не паддавацца на правакацыі і не выконваць злачынныя загады самаабвешчанай бандыцкай улады Панамароў абвясціў аб расстрэле на месцы ўсіх, у каго будзе выяўленая дадзеная ўлётка.

Фота: AP

Апошнія навіны