Украіна перакідае артылерыю да мяжы з Беларуссю
- 24.04.2014, 17:19
Артылерыю адпраўляюць на абарону паўночнай мяжы Украіны.
Адмабілізаваныя ў шэрагі арміі вайскоўцы рэактыўных артылерыйскіх падраздзяленняў завяршылі этап баявой падрыхтоўкі на адным з навучальных палігонаў і ажыццяўляюць перадыслакацыю ў пэўныя раёны для выканання задач па прызначэнні. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Украіны.
Па словах камандавання, адмабілізаваныя, выканаўшы практыкаванні баявых стрэльбаў, нарматывы на штатнай баявой тэхніцы і ўзбраенні ў палявых умовах, пацвердзілі належны ўзровень ведаў і практычных навыкаў.
Перад выхадам на баявыя пазіцыі да ваеннаслужачых прыйшлі воіны-інтэрнацыяналісты. Яны абмеркавалі сітуацыю ў краіне, падзяліліся баявым вопытам і словамі натхнілі ваяроў на абарону Украіны.
Па прыбыцці ў раёны засяроджвання асабісты склад падраздзяленняў забяспечвае інжынернае абсталяванне агнявых пазіцый, арганізуе абарону і патруляванне мясцовасці. У базавых лагерах разгортваюцца палаткі для адпачынку, медыцынскія пункты, арганізуецца харчаванне асабістага складу, інфармацыйнае забеспячэнне і г.д.
Мясцовыя суполкі, прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады і прыватныя прадпрымальнікі рэгіёну працягваюць аказваць вайскоўцам пасільную матэрыяльна-тэхнічную дапамогу.
Нагадаем, сёння, 24 красавіка прэзідэнт РФ Пуцін заявіў, што антытэрарыстычная аперацыя супраць прарасейскіх узброеных баевікоў на паўднёвым усходзе Украіны "будзе мець наступствы для тых, хто прыняў такое рашэнне".