BE RU EN

Байцы Нацыянальнай гвардыі ўвайшлі ў Славянск

  • 24.04.2014, 16:32

Украінскім вайскоўцам атрымалася пракрасціся ў захоплены тэрарыстамі горад.

Пра гэта паведамляюць журналісты, якія прысутнічаюць у Славянску. Інфармацыю таксама пацвярджаюць мясцовыя жыхары ў сацыяльных сетках.

«Славянск у чаканні штурму. Нацгвардыя Украіны прарвалася ў горад», - пішуць відавочцы.

На дадзены момант усё ціха, ніякіх дзеянняў не адбываецца. Абстаноўка ў горадзе застаецца напружанай.

Нагадаем, сёння ў Славянску Данецкай вобласці Украіны праходзіць антытэрарыстычная аперацыя. Байцы Нацыянальнай гвардыі і сілавікі займаюць блокпосты на ўскраінах горада, збудаваныя захопнікамі. Паведамляецца пра як мінімум пяць забітых тэрарыстаў.

Апошнія навіны