BE RU EN

Дэпутат Дзярждумы: На ўсходзе Украіны дзесяткі вайскоўцаў з Расеі

  • 24.04.2014, 15:56

На ўсходзе Украіны прысутнічаюць падраздзяленні спецпрызначэння Расейскай Федэрацыі.

Пра гэта заявіў дэпутат Дзярждумы Ілля Панамароў.

«Пэўная расейская прысутнасць у гэтых галінах ёсць. Гэта не танкі і самалёты або вялікія воінскія падраздзяленні. Гэта прысутнасць на ўзроўні ваенных інструктараў. Гэта спецназ ГВУ, ваенная выведка. Іх колькасць вылічаецца дзесяткамі, можа быць сотняй чалавек», - сказаў ён.

Ілля Панамароў - адзіны дэпутат, які прагаласаваў у Дзярждуме супраць далучэння Крыма да Расеі. Афіцыйны Крэмль адмаўляе прысутнасць сваіх войскаў на ўсходзе Украіны.

http://censor.net.ua/cnPlayer.swf?vf=240414_dum

Апошнія навіны