BE RU EN

Паўлу Вінаградаву могуць падоўжыць прэвентыўны нагляд на два гады

  • 24.04.2014, 15:48

Справу актывіста будуць разглядаць у судзе Маскоўскага раёна.

Сёння актывіст Павел Вінаградаў з'явіўся ў РАУС, каб адзначыцца ў апошні дзень нагляду. Аднак супрацоўнікі паведамілі яму, што тэрмін могуць падоўжыць. Справу будуць разглядаць у судзе Маскоўскага раёна, піша ПЦ «Вясна».

Нагляд могуць падоўжыць на два гады.

Нагадаем, Павел Вінаградаў - адзін з першых быў асуджаны за Плошчу - 2010. Датэрмінова выйшаў на волю, аднак адразу быў пастаўлены на прэвентыўны нагляд. За гэты час неаднаразова падвяргаўся адміністрацыйнаму пераследу за грамадскую дзейнасць.

Апошнія навіны