BE RU EN

СБУ: Сітуацыя ў Славянску застаецца некантралюемай

  • 24.04.2014, 13:00

Поўнага ўплыву на баевікоў у Славянску пакуль няма, заяўляюць у Службе бяспекі Украіны.

"У Славянску сітуацыя цяпер некантралюемая і тое, што там адбываецца - гэта ўсё на сумленні тых людзей, якія са зброяй тэрарызуюць мясцовае насельніцтва. І гэтыя стрэлы, і гэтыя выбухі - гэта ўсё ідзе ад дыверсантаў, сепаратыстаў, ад людзей са зброяй, незаконных бандфармаванняў і ў цяперашні час уплыву на іх няма", - сказала кіраўнік прэс-цэнтра СБ Украіны Марына Астапенка, адказваючы на пытанне аб сітуацыі ў Славянску, перадае "Інтэрфакс".

Пры гэтым яна падкрэсліла, што антытэрарыстычная аперацыя працягваецца і дэталёвую інфармацыю адносна дзеянняў украінскіх праваахоўнікаў агучваць пакуль нельга. "Вельмі складана працаваць у такой сітуацыі, калі дыверсанты адкрыта затуляюць сябе жанчынамі і дзецьмі", - дадала Астапенка.

Яна адзначыла: "Мы не хочам, каб пацярпела мірнае насельніцтва".

Нагадаем, у Славянску зараз праходзіць антытэрарыстычная аперацыя.

Апошнія навіны