BE RU EN

Два рыбака-браканьера патанулі ў Нараўлянскім раёне

  • 24.04.2014, 12:39

У сераду раніцай, 23 красавіка, вадалазы дасталі з Прыпяці целы двух жыхароў Нароўлі.

Пра гэта паведаміў галоўны спецыяліст Асвода па Гомельскай вобласці Сяргей Касцючэнка. Імі апынуліся рыбакі-браканьеры, якія напярэдадні ноччу пераправіліся на другі бераг на самаробнай драўлянай лодцы-пласкадонцы.

Пра згубу заявіў знаёмы рыбакоў, піша БелаПАН.

Мужчыны займаліся незаконнай лоўляй рыбы. Налавіўшы яе сеткамі падчас нерасту, яны загрузілі здабычу ў мяшкі і адправіліся назад. Лодка апынулася моцна перагружанай і перакулілася.

Апошнія навіны