BE RU EN

Баевікі хочуць абмяняць журналіста з ЗША на Губарава

  • 24.04.2014, 11:48

Тэрарысты не збіраюцца проста так вызваляць амерыканскага журналіста Саймана Астроўскага.

Пра гэта заявіў "народны мэр" Славянска Вячаслаў Панамароў.

Паводле яго слоў, пасля гэтага журналіста альбо адпусцяць, альбо абмяняюць на кагосьці з сепаратыстаў, напрыклад, Паўла Губарава.

Панамароў, удакладніў, што ўсяго ў апалчэнцаў зараз дзесяць "палонных", у тым ліку кіеўская журналістка Ірма Крат і дэпутат мясцовага гарсавета Вадзім Суханос.

Па словах Панамарова, зараз ідзе праверка дакументаў журналіста Астроўскага, высвятляюцца мэты яго прыезду ў Славянск. "Пакуль мы іх не высветлім, ён будзе ў нас. Затым або дазволім працаваць у Славянску далей, або абмяняем на каго-небудзь з нашых, у прыватнасці, на Паўла Губарава ("народны губернатар" Данецкай вобласці, затрыманы СБУ). З Астроўскім абыходзяцца добра, яго кормяць", - заявіў верхавод баявікоў.

Пра знікненне журналіста сайта Vice News Саймана Астроўскага стала вядома яшчэ ў панядзелак 21 красавіка. Учора Панамароў прызнаў, што Астроўскі ў іх, аднак адмаўляў, што яго затрымалі. Паводле яго слоў, Астроўскі ў іх "працуе над артыкулам, збірае матэрыял". Па патрабаванні амерыканскіх журналістаў, якія працуюць у Славянску, Панамароў нават патэлефанаваў з брыфінгу па сотавым у рэдакцыю Vice News і запэўніў, што з журналістам усё будзе добра.

Фота: AP Photo/Efrem Lukatsky

Апошнія навіны