BE RU EN

Місія АБСЕ: «Забойства дэпутата - гэта зрыў Жэнеўскіх дамоўленасцяў»

  • 24.04.2014, 11:24

Эскалацыя гвалту ў Данецкай вобласці супярэчыць Жэнеўскім дамоўленасцям.

Пра гэта заявіў кіраўнік спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ва Украіне Ертугруль Апакан, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

«Катаванні і забойствы двух чалавек, у тым ліку палітыка, пра якія паведамлялася, - гэта вельмі сур'ёзныя падзеі, якія не абяцаюць нічога добрага», - адзначыў ён.

Апакан падкрэсліў, што яны з'яўляюцца значнай эскалацыяй і так напружанай сітуацыі.

Таксама ён адзначыў, што пагрозы на адрас журналістаў і іх выкраданні абсалютна непрымальныя.

Нагадаем, па дадзеных следства, сепаратысты датычныя да забойства Уладзіміра Рыбака (на фота), цела якога было выяўлена некалькі дзён таму ў рацэ Тарэц.

Апошнія навіны