Гарсавет Марыупаля вызвалены ад захопнікаў
- 24.04.2014, 9:34
Сепаратысты ўтрымлівалі гарсавет з 13 красавіка.
У чацвер 24 красавіка паміж 3-4 раніцы група невядомых уварвалася ў будынак захопленай мэрыі. Вядома аб 5 пацярпелых з боку захопнікаў мэрыі. Іх з рознымі траўмамі павезлі ў гарадскія бальніцы, паведамляе Сайт горада Марыупаля. Аднаму з журналістаў разбілі камеру.
Па дадзеных апублікаваных у сацсетках, раніцай унутраныя войскі Украіны вызвалілі будынак мэрыі ад захопнікаў, якія ўтрымлівалі гарсавет з 13 красавіка.
«Гарсавет забралі. Прымалі жорстка, ёсць параненыя, - напісалі яны - У будынку забарыкадаваліся невядомыя людзі. Па перыметры выстаўлена ачапленне. У ГУУС бачылі людзей у міліцэйскай форме нават з кулямётам».
У цяперашні час перыметр гарсавета ачэплены. Прадстаўнікі ўнутраных войскаў узброеныя.
Журналістаў на ачэпленую тэрыторыю не пускаюць.