BE RU EN

Над Краматорскам абстралялі гелікоптэр Мінабароны Украіны

  • 23.04.2014, 20:17

Невядомыя абстралялі гелікоптэр Узброеных сіл Украіны.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў, прадстаўнік групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук.

«Паводле аператыўных звестак групы «Інфармацыйны супраціў», паўгадзіны таму ў небе каля Краматорска быў абстраляны невядомымі гелікоптэр Мі-8 Узброеных сіл Украіны», - распавёў Тымчук.

Паводле ягоных слоў, абстрэл вёўся з аўтаматычнай зброі калібра 5,45 мм. У выніку інцыдэнту пацярпелых не было.

Нагадаем, учора ваяўнікі абстралялі самалёт Мінабароны Украіны над Славянскам.

Апошнія навіны