BE RU EN

Тысячы жыхароў Харкава выйшлі на народнае веча «За адзіную Украіну»

  • 23.04.2014, 19:30

У Харкаве на плошчы Канстытуцыі, ля гарадской рады, у гэтыя хвіліны праходзіць малебен і народны сход «За адзіную Украіну».

Са слоў арганізатараў мерапрыемства, акцыя праходзіць без палітычнай сімволікі, паведамляе Цензор.НЕТ.

«Гэта грамадскі сход з малітвай за Украіну», - падзяліўся ініцыятар акцыі, каардынатар платформы «Грамадзянскі форум Харкава» Зміцер Кутавы.

У сацсетках паведамляецца, што акцыю падтрымалі харкаўскія ультрас і самаабарона мясцовага Еўрамайдана.

Апошнія навіны