BE RU EN

Расейскія крымінальнікі асвойваюць Крым

  • 23.04.2014, 18:15

Супрацоўнікі МУС Феадосіі затрымалі неаднаразова судзімага 29-гадовага жыхара расейскага горада Сургут.

Малады чалавек падазраецца ў серыі рабаванняў крамаў і кватэр мясцовых жыхароў. Як паведамілі ў прэс-службе МУС Феадосіі, затрыманы быў у вышуку ў Ханты-Мансійскай акрузе за незаконнае захоўванне наркотыкаў. Падазраюць, што на паўвыспе мужчына здзейсніў не менш за 13 рабаванняў, пішуць «Данецкія весткі».

«Падазраваны ўжо прызнаўся ў здзейсненым, заявіўшы, што прыехаў у Крым, каб схавацца ад правасуддзя», - паведамілі ў міліцыі.

Праваахоўнікі канфіскавалі частку выкрадзенай маёмасці, каб вярнуць яго гаспадарам. Супраць расейца ўзбуджаная крымінальная справа адразу паводле некалькіх артыкулаў. 29-гадовы злачынец чакае суда ў СІЗА.

Апошнія навіны