BE RU EN

Піраты ля берагоў Малайзіі захапілі танкер з 5 мільёнамі тон дызеля

  • 23.04.2014, 17:46

Узброеныя людзі захапілі японскі танкер, выцягнулі частку дызельнага паліва ў свае судны і выкралі трох членаў экіпажа.

Малазійская марская паліцыя заявіла, што піраты напалі ноччу - звязалі некалькіх матросаў танкера і замкнулі іх у каюце. Захопнікам спатрэбілася некалькі гадзін, каб перапампаваць 5 млн літраў паліва, аднак напад так і не быў нікім заўважаны, і піратам атрымалася схавацца, перадае BBC.

Інцыдэнт адбыўся ў Малакскім праліве, які злучае Ціхі і Індыйскі акіяны. Гэта адзін з самых важных і ажыўленых гандлёвых шляхоў у свеце.

З-за пастаянных у мінулым нападаў на гандлёвыя судны Сінгапур, Малайзія і Інданезія з 2004 года вядуць пастаяннае ваеннае патруляванне праліва, што значна знізіла, хоць і не вынішчыла цалкам, пірацкую актыўнасць у гэтым рэгіёне.

Апошнія навіны