BE RU EN

Віталя Клічко вылучылі кандыдатам у мэры Кіева

  • 23.04.2014, 17:32

Канферэнцыя Кіеўскай гарадской арганізацыі партыі УДАР вылучыла Віталя Клічко кандыдатам на пасаду мэра сталіцы Украіны.

Пра гэта паведамляе прэс-служба партыі.

«Мы ідзем на выбары ў Кіеве, каб рэалізаваць нашу праграму. Наша мэта - атрымаць большасць у Кіеўскай радзе, якая ва ўзаемадзеянні з нашай фракцыяй у Вярхоўнай Радзе зможа нарэшце вырашыць асноўныя праблемы жыцця сталіцы і яе жыхароў. І я ўпэўнены: змены пачнуцца з Кіева», - сказаў Клічко.

Сярод сваіх першачарговых задач Віталь Клічко назваў: барацьбу з карупцыяй, прыцягненне ўкраінскіх і замежных інвестыцый, празрыстасць кіеўскага бюджэту і накіраванне яго на патрэбы кіяўлян.

Таксама канферэнцыя Кіеўскай гарадской арганізацыі партыі УДАР вылучыла кандыдатаў у дэпутаты Кіеўская радзе па спісе і па мажарытарных акругах.

Фота: AFP

Апошнія навіны