BE RU EN

Прэм'ер Турцыі папрасіў прабачэння за забойства армян у 1915 годзе

  • 23.04.2014, 17:15

Рэджэп Таіп Эрдаган афіцыйна папрасіў прабачэння ў нашчадкаў сотняў тысяч армян, забітых падчас Першай сусветнай вайны ў Асманскай імперыі.

У заяве прэм'ера Турцыі з нагоды 99-гадовай гадавіны пачатку масавай дэпартацыі армян адзначаецца, што падзеі 1915 года былі "бесчалавечнымі" і цяпер сталі "агульным болем" дзвюх краін, перадае BBC.

Як адзначыў прадстаўнік турэцкага прэм'ера, якога цытуе агенцтва Рэйтэр, Рэджэп Тайіп Эрдаган упершыню выступіў з такімі адкрытымі спачуваннямі.

Арменія спрабуе дамагчыся ад Турцыі прызнання таго, што масавыя забойствы яе грамадзян у ходзе Першай сусветнай вайны былі генацыдам, аднак Турцыя катэгарычна не прызнае ўжыванне гэтага тэрміна.

Фота: Reuters

Апошнія навіны