BE RU EN

Жыхары Марыупаля выйшлі на мітынг за адзіную Украіну

  • 23.04.2014, 17:02

Людзі прынеслі на акцыю стометровы сцяг краіны.

У 16.00 каля драматычнага тэатра сабраліся каля 1000 чалавек. Наперадзе плакат з надпісам "Адзіны Марыупаль". Таксама шмат маленькіх жоўта-блакітных сцяжкоў і стужачак у руках і на вопратцы ў тых, хто сабраўся, паведамляе мясцовы партал 0629.

Вакол мітынгоўцаў стаяць праваахоўнікі, рух па пр. Леніна перакрыты. На мітынгу прысутнічае гарадскі галава Юрый Хатлубей і яго намеснікі.

Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых у ноч з 16 на 17 красавіка ў Марыупалі пры штурме вайсковай часткі. Прысутныя спявалі гімн Украіны. Па заканчэнні прагучала "Слава Украіне! Героям слава!"

Апошнія навіны