BE RU EN

Майдан і Антымайдан аб'ядналіся для абароны Адэсы

  • 23.04.2014, 16:59

Актывісты абодвух бакоў дамовіліся не пускаць у горад правакатараў.

Майдан і Антымайдан ў Адэсе аб'ядналіся супраць расейскіх дыверсантаў і заняліся добраўпарадкаваннем блокпостаў на ўездах у горад - каб не прапусціць правакатараў, перадае TВI у сераду, 23 красавіка.

Па словах актывістаў розных мітынгаў, найбольшай пагрозай для Адэсы з'яўляюцца «правакатары з іншых абласцей».

Ініцыятарам такога нечаканага супрацоўніцтва стаў адэскі Еўрамайдан, а ідэалагічныя праціўнікі пагадзіліся ўладкоўваць блокпосты разам.

Абодва лагеры наладзілі інфармацыйную сувязь і паведамляюць адзін аднаму пра магчымыя правакацыі.

Апошнія навіны