BE RU EN

У Славянску выкралі яшчэ аднаго дэпутата

  • 23.04.2014, 16:42

Яго сваякі абвінавачваюць у выкраданні прарасейскіх пратэстоўцаў.

У Славянску знік дэпутат гарсавета Вадзім Суханос, паведаміла ў сераду, 23 красавіка, выданне «Новости Донбасса».

Сваякі дэпутата лічаць, што яго выкралі. У гэтым яны падазраюць прарасейскіх актывістаў, якія вырашылі выкрасці Суханоса ў сувязі з нязгодай з яго ідэалагічнай пазіцыяй. Дэпутат у лютым выйшаў з «Партыі рэгіёнаў» і стаў пазафракцыйным.

Раней паведамлялася, што ў Горлаўцы знік дэпутат «Батькивщины» Уладзімір Рыбак, які быў пазней знойдзены мёртвым са слядамі катаванняў.

Апошнія навіны