BE RU EN

Матылёк-Саладуха і Ладуцька рэкламуюць новы мультфільм на ОНТ (Відэа)

  • 23.04.2014, 16:15

Мультфільм будзе прысвечаны Вялікаму княству Літоўскаму.

Рэкламны ролік стужкі выклаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» генеральны прадзюсер ТАА «Першая кінавідэакампанія» Віктар Лабковіч. Ён паведаміў, што прэм'ера мультфільма адбудзецца на тэлеканале ОНТ 25 красавіка ў 21:05.

У роліку можна сустрэць многіх вядомых персанажаў. Самым каларытным з'яўляецца Аляксандр Саладуха ў вобразе матылька, які спявае пра ВКЛ на рускай мове. На падтанцоўках у яго - старшыня Менскага гарвыканкама Мікалай Ладуцька, прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч і іншыя чыноўнікі і артысты.

Апошнія навіны