BE RU EN

У Славянску сепаратысты выкралі патолагаанатама і пракурора

  • 23.04.2014, 15:38

Праваахоўнікі праводзяць праверку па фактах выкрадання.

У Славянску Данецкай вобласці ўзброеныя пратэстоўцы выкралі і судмедэксперта і пракурора. Пра гэта заявіў дарадца міністра ўнутраных спраў Станіслаў Рэчынскі. Паводле яго слоў, праваахоўнікі праводзяць праверку па фактах выкрадання патолагаанатама і пракурора горада, паведамляе donbass.ua.

Па дадзеных МУС, супрацоўнік бюро судова-медыцынскіх экспертыз Якімаў быў выкрадзены невядомымі ўчора. Яго адвезлі ў захоплены пратэстоўцамі будынак СБУ і пратрымалі там тры гадзіны.

"У 17:50 трое ўзброеных людзей у масках вывелі з будынка пракуратуры дзяржаўнага абвінаваўцу Юрыя Заграбельнага, - распавёў Рэчынскі. - Выкрадзенага павезлі і адпусцілі праз 40 хвілін. Зараз абодва мужчыны, якія пабывалі ў руках пратэстоўцаў, адмаўляюцца даваць якія-небудзь тлумачэнні. Узгадняецца пытанне аб перадачы матэрыялаў справы ў СБУ".

Нагадаем, учора ў Славянску сепаратысты прыйшлі да морга, дзе, як мяркуецца знаходзіцца цела дэпутата Голаўскага гарсавета Уладзіміра Рыбака, каб пераканацца, што гэта сапраўды ён.

Фота: AP

Апошнія навіны