BE RU EN

Ілля Дабратвор арыштаваны на 10 сутак

  • 23.04.2014, 13:44

Суддзя Заводскага раёна Менска Анастасія Осіпчык прысудзіла да арышту на 10 сутак актывіста Іллю Дабратвора.

Дабратвор быў затрыманы 22 красавіка, калі ён ехаў на ўласным аўтамабілі. Яго спынілі па падазрэнні ў нібыта згоне аўтамабіля. Супрацоўнікі міліцыі склалі на актывіста два адміністрацыйныя пратаколы: парушэнне артыкула 17.1 КоАП (дробнае хуліганства) і 23.4(непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). Ілля вёз у аўтамабілі ўкраінскія і бел-чырвона-белыя сцяжкі, усяго 30 штук, піша ПЦ «Вясна».

Сведкамі на працэсе выступілі супрацоўнікі міліцыі Пястрак і Кісялёў.

Па кожным артыкуле было вынесена пакаранне па 7 сутак арышту, аднак канчаткова, шляхам частковага складання, суддзя Осіпчык прысудзіла яго да арышту на 10 сутак.

Апошнія навіны