BE RU EN

Ля межаў Беларусі будуць захоўваць адпрацаванае паліва з трох АЭС

  • 23.04.2014, 12:42

Сховішча пабудуюць у Чарнобыльскай зоне на тэрыторыі Украіны.

Кабінет міністраў вылучыў зямельны ўчастак для будаўніцтва сховішча для адпрацаванага ядзернага паліва з украінскіх АЭС. Пра гэта ў сераду, 23 красавіка, паведаміў прэзідэнт Энергаатама Юрый Недашкоўскі. Ён адзначыў, што памер вылучанага ўчастка складзе 45 гектараў. А само сховішча будзе пабудавана ў зоне адчужэння, перадае інфармагенцтва УНН.

Недашкоўскі паведаміў, што агульны кошт праекта будаўніцтва сховішча складзе 3,7 мільярда грыўняў. Пры гэтым ён запэўніў, што нягледзячы на дэвальвацыю грыўны "мы ўтрымаемся ў параметрах кантракту".

Прэзідэнт Энергаатома адзначыў, што ў сховішчы будзе захоўвацца паліва з Хмяльніцкай, Ровенскай і Паўднёва-Украінскай АЭС, а таксама ядзерныя адкіды з украінскіх станцый, якія будуць вернутыя з Расеі.

Ён таксама дадаў, што дзякуючы будаўніцтву сховішча дзяржбюджэт будзе эканоміць 150-200 мільёнаў даляраў у год, якія Украіна плаціць РФ за захоўванне адпрацаванага ядзернага паліва.

Апошнія навіны