BE RU EN

Гарады Данбаса захоплівалі спецназаўцы пецярбургскага «Тайфуну»

  • 23.04.2014, 12:41

Байцоў апазналі па фота- і відэаматэрыялах.

«Зялёныя чалавечкі» на Данетчыне апынуліся спецназаўцамі з Санкт-Пецярбурга. Байцоў апазналі па фатаграфіях і па характэрным слове «парэбрык», якое ўжываецца толькі ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе kramatorsk.info.

Гэтыя байцы з'яўляюцца ветэранамі атрада спецыяльнага прызначэння УФСІН «Тайфун», які размяшчаецца ў гэтым горадзе. У 2000 годзе яны бралі ўдзел у кровапралітных баях каля Камсамольскага ў Чачні, два чалавекі загінулі.

Адзін з байцоў удзельнічаў у расейскім уварванні ў Грузію.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

Ноччу 20 красавіка ў горадзе Славянску Данецкай вобласці, які захоплены тэрарыстамі, была арганізаваная чарговая правакацыя. Каля 3:00 на блокпосце паміж дзвюма групамі грамадзян узнікла ўзброеная сутычка. У выніку гэтага, загінулі, па розных дадзеных, ад аднаго да трох чалавек. Тэрарысты выкарыстоўвалі правакацыю для просьбы да Пуціна аб увядзенні войскаў ва Усходнюю Украіну.

Апошнія навіны