BE RU EN

Захопнікі абладміністрацыі ў Данецку вызвалілі два паверхі

  • 23.04.2014, 12:24

Мясцовыя ўлады падлічваюць нанесеную шкоду.

Прарасейскія актывісты вызвалілі дзесяты і адзінаццаты паверхі захопленага будынка Данецкага абласнога савета. Пра гэта паведаміў у сераду, 22 красавіка, прадстаўнік аператыўнага каардынацыйнага штаба Аляксандр Траццяк на сустрэчы са старшынёй Данецкай АГА Сяргеем Тарутай, паведамляе мясцовае выданне ОстроВ.

"10-ы і 11-ы паверхі пратэстоўцы вызвалілі. Там праводзяцца работы па ацэнцы шкоды", - заявіў ён.

Учора пра магчымае вызваленне двух паверхаў захопленага сепаратыстамі будынка ў сераду, 23 красавіка, казаў мэр Данецка Аляксандр Лук'янчанка.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

Апошнія навіны