BE RU EN

СБУ абвясціла ў вышук экс-начальніка кіеўскай міліцыі і яго намесніка

  • 23.04.2014, 11:54

СБУ абвясціла ў вышук былога начальніка ГУ МУС у Кіеве Валерыя Карака і яго намесніка па грамадскай бяспецы Пятра Федчука.

Як паведамляе карэспандэнт «Комментариев», інфармацыя аб вышуку апублікаваная на сайце МУС у раздзеле «Асобы, якія хаваюцца ад органаў дасудовага расследавання».

Экс-міліцыянты адшукваюцца Следчым упраўленнем СБУ. Ім інкрымінуецца злачынства, прадугледжанае ч.1 арт.340 КК - Незаконная перашкода арганізацыі або правядзенню сходаў, мітынгаў, шэсцяў і дэманстрацый.

Апошнія навіны