BE RU EN

У Нікалаеве затрымалі верхавода сепаратыстаў са зброяй

  • 23.04.2014, 10:44

Нікалаеўскія і Адэскія апалчэнцы затрымалі каардынатара сепаратыстаў са зброяй.

Нікалаеўскія апалчэнцы, якія выступаюць за адзінства і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны сумесна з адэскімі актывістамі затрымалі ўзброенага баявым пісталетам каардынатара груп сепаратыстаў.

Пра дэталі аперацыі паведамляюць "НикВести" са спасылкай на прэс-сакратара "Народнага апалчэння" Нікалаева Давіда Арахамію.

Паводле яго слоў, у затрыманага таксама з сабой было каля ста банкаўскіх картак Finbank.

19 красавіка прадстаўнікі "Самаабароны Херсона" паведамілі "Народнаму апалчэнню" Нікалаева інфармацыю пра 40 малойчыкаў, узброеных траўматычнай, а таксама рэжучай і тупой зброяй, якія накіроўваліся з Адэсы ў Херсонскую вобласць на аўтобусе "Неаплан".

"Самаабарона Херсона" не прапусціла аўтобус на тэрыторыю вобласці, пасля чаго суправадзіла да мяжы з Нікалаеўскай вобласцю, дзе нашы апалчэнцы сустрэлі і праводзілі іх да мяжы з Адэскай вобласцю, перадаўшы іх мясцовым актывістам.

20 красавіка сіламі апалчэння быў затрыманы мікрааўтобус з дзесяткам маладых людзей з Харкава, якія атрымалі па 200 грыўняў і збіраліся сустрэцца са сваім каардынатарам на аўтавакзале ў Нікалаеве для наступнага інструктажу і выдачы экіпіроўкі.

Пасля гэтага малойчыкі павінны былі ўдзельнічаць у прарасейскіх "мерапрыемствах" на тэрыторыі Цэнтральнага раёна Нікалаева.

Апалчэнцы не прапусцілі аўтобус на тэрыторыю Нікалаева і суправадзілі яго да мяжы з Кіраваградскай вобласцю, дзе перадалі мясцовым прадстаўнікам "Самаабароны".

За 4 дні працы была праведзеная праверка больш 4 тысяч аўтамабіляў, зафіксавана 9 спробаў перавозкі прадметаў узбраення, у прыватнасці самаробных рэжучых і тупых прадметаў, а таксама траўматычнай зброі без адпаведных дазваленчых дакументаў.

У цэлым, з 18 красавіка на ўездах у Нікалаеў усталяваныя і абсталяваныя пяць блокпостаў, дзе супрацоўнікамі праваахоўных органаў сумесна з апалчэнцамі вядуцца кругласутачныя праверкі транспартных сродкаў.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

Ноччу 20 красавіка ў горадзе Славянску Данецкай вобласці, які захоплены тэрарыстамі, была арганізаваная чарговая правакацыя. Каля 3:00 на блокпосце паміж дзвюма групамі грамадзян узнікла ўзброеная сутычка. У выніку гэтага, загінулі, па розных дадзеных, ад аднаго да трох чалавек. Тэрарысты выкарыстоўвалі правакацыю для просьбы да Пуціна аб увядзенні войскаў ва Усходнюю Украіну.

Апошнія навіны