BE RU EN

Інтэрнат у Магілёве эвакуявалі з-за пажару

  • 23.04.2014, 10:31

Ратавальнікі эвакуявалі жыхароў інтэрната Жыллёвага рамонтна-эксплуатацыйнага ўпраўлення (ЖРЭУ) ў Магілёве ў ноч на 23 красавіка.

Па дадзеных МНС, паведамленне аб пажары паступіла ў гадзіну ночы ад вахцёра інтэрната. Як распавялі выратавальнікі, у дзевяціпавярховым будынку 1985 года спрацавала супрацьпажарная сігналізацыя, паведамляе БелаПАН.

Узгаранне адбылося ў пакоі 27-гадовага рабочага «Магілёўтрансмаша», якога на момант пажару не было ў памяшканні.

Ва ўпраўленні МНС адзначылі, што на тушэнне пажару было адпраўлена пяць звёнаў газадымаахоўнай службы. Агонь пашкодзіў маёмасць у пакоі.

Выратавальнікам давялося вывесці на вуліцу 41 чалавека з 2 па 5 паверх. Сярод эвакуяваных было дзевяць дзяцей.

Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Фото: МЧС
Фото: МЧС
Фото: МЧС
Фото: МЧС
Фото: МЧС
Фото: МЧС

Апошнія навіны