BE RU EN

Тэлевізія КНДР упершыню паказала маленькага Кім Чэн Ына

  • 22.04.2014, 19:50

Паўночнакарэйская тэлевізія ўпершыню паказала раней не публікаваныя фатаграфіі Кім Чэн Ына ў дзяцінстве.

Пра гэта паведамляе USA Today. Здымкі былі прадэманстраваны ў час канцэрта ў гонар ВПС краіны, які транслюецца на ТВ.

На картках маленькі Кім зафатаграфаваны ў вайсковай форме, а таксама за штурвалам самалёта. Колькі менавіта было гадоў сыну Кім Чэн Іра на гэтых здымках, невядома. Таксама не паведамляецца, дзе менавіта былі зробленыя фатаграфіі і хто перадаў іх арганізатарам мерапрыемства для прадстаўнікоў ВПС, піша Lenta.ru.

Паводле звестак выведкі, Кім Чэн Ын атрымліваў пачатковую адукацыю ў Швайцарыі, дзе яго асоба не выдавалася. У дакументах ён фігураваў пад імем Пак Ын і, са слоў сваіх аднакласнікаў, быў захоплены баскетболам і зусім не цікавіўся палітыкай. Пазней сын Кім Чэн Іра навучаўся ва Універсітэце імя Кім Ір Сэна на асобнай праграме.

Апошнія навіны