BE RU EN

У Менску Mercedes вылецеў на прыпынак

  • 22.04.2014, 19:35

Сёння бліжэй да вечара малады кіроўца Mercedes не справіўся з кіраваннем - аўтамабіль апынуўся на прыпынку.

«На гэтым пункце звычайна мала людзей, але ўсё здарылася ў гадзіну пік. На шчасце, там нікога не было», - распавяла карэспандэнту onliner.by старшая інспектарка агітацыі і прапаганды ДАІ Маскоўскага раёна Любоў Трапашка.

- Паводле папярэдняй версіі, кіроўца рухаўся па сярэдняму ўзроўню развязкі праспектаў Дзяржынскага і Жукава і не справіўся з кіраваннем на мокрай праезнай часткі, - удакладніла яна. - У выніку аўтамабіль занесла, ён выехаў за межы праезнай часткі і рэзнуўся ў прыпыначны пункт.

Паводле звестак ДАІ, на прыпынку ў момант ДТЗ нікога не было. Самога кіроўцу аглядалі медыкі. Дыягназ на момант публікацыі вядомы не быў.

- Паводле прагнозаў сіноптыкаў, дажджы будуць працягвацца. Звяртаем увагу на неабходнасць выбіраць бяспечны хуткасны рэжым у такіх варунках, - звярнуліся супрацоўнікі ДАІ да аўтамабілістаў.

Фота: Улад Барысевіч, onliner.by
Фота: Улад Барысевіч, onliner.by
Фота: Улад Барысевіч, onliner.by
Фота: Улад Барысевіч, onliner.by
Фота: Улад Барысевіч, onliner.by
Фота: Улад Барысевіч, onliner.by
Фота: Улад Барысевіч, onliner.by

Апошнія навіны