BE RU EN

Пратэст у Тэгеране: сем'і палітвязняў прыйшлі да рэзідэнцыі Раўхані

  • 22.04.2014, 17:57

Дзесяткі сваякоў іранскіх палітвязняў правялі ў Тэгеране акцыю пратэсту перад палацам прэзідэнта Ірана.

Яны сцвярджаюць, што на мінулым тыдні зняволеныя, якія ўтрымліваюцца ў сталічнай турме Эвін, былі жорстка збітыя ахоўнікамі, перадае BBC.

Адміністрацыя прэзідэнта Хасана Раўхані ўпусціла некалькі прадстаўнікоў пратэстоўцаў у рэзідэнцыю, паабяцаўшы абмеркаваць праблему на афіцыйным узроўні.

Некалькі іранскіх парламентароў запатрабавалі правесці расследаванне інцыдэнту. Турэмная адміністрацыя адмаўляе факт збіцця зняволеных.

Апошнія навіны