BE RU EN

У Кобрынскім раёне павесіўся школьнік

  • 22.04.2014, 17:50

Кобрынскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці 17-гадовага юнака.

Паводле папярэдняй версіі, старшакласнік скончыў жыццё самагубствам 21 красавіка каля 17.00. Цела падлетка ў пятлі ў хляве каля дома знайшла яго маці, паведамляе БелаПАН.

З месца здарэння канфіскаваная перадсмяротная запіска, па якой прызначаная почырказнаўчая экспертыза.

Прычыну смерці юнака ўстанаўлівае судова-медыцынская экспертыза. Абставіны здарэння высвятляе Кобрынскі раённы аддзел СК.

Апошнія навіны