BE RU EN

Баевікі адкрылі агонь па самалёце над Славянскам

  • 22.04.2014, 17:48

Тэрарысты, якія захапілі Славянск, абстралялі самалёт у небе над горадам.

Пра гэта напісаў у сваім акаўнце ў «Твітэры» журналіст Сяргей Лешчанка.

«Крыніца: над Славянскам абстралялі самалёт Ан-30 Мінабароны, трапілі ў фюзеляж, борт дацягнуў да Барыспаля», - напісаў ён.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

Ноччу 20 красавіка ў горадзе Славянску Данецкай вобласці, які захоплены тэрарыстамі, была арганізаваная чарговая правакацыя. Каля 3:00 на блокпосце паміж дзвюма групамі грамадзян узнікла ўзброеная сутычка. У выніку гэтага, загінулі, па розных дадзеных, ад аднаго да трох чалавек. Тэрарысты выкарыстоўвалі правакацыю для просьбы да Пуціна аб увядзенні войскаў ва Усходнюю Украіну.

Апошнія навіны