BE RU EN

Дырэктараў прыватных фірмаў будзе прызначаць райвыканкам?

  • 22.04.2014, 17:46

Лукашэнка расказаў пра падрыхтоўку дэкрэта, які прадугледжвае ўзмацненне адказнасці кіраўнікоў за стан прадпрыемстваў.

У адпаведнасці з дакументам, кандыдатуры на кіруючыя пасады і дзяржаўных, і прыватных прадпрыемстваў будуць узгадняцца з уладамі, піша БелаПАН.

Гэты дакумент ужо «на выхадзе», адзначыў Лукашэнка. На яго думку, гэты дэкрэт «раз і назаўжды скончыць з перасаджваннямі з крэсла ў крэсла і разгільдзяйствам кіраўнікоў усіх рангаў».

«Дэкрэтам будзе ўведзенае абавязковае ўзгадненне мясцовай уладай любога службовага перамяшчэння кіраўнікоў, намеснікаў і галоўных спецыялістаў усіх прадпрыемстваў - і дзяржаўных, і прыватных. Падкрэсліваю - усіх без выключэння. Хай прыватнікі мяне пачуюць - іх гэта будзе тычыцца наўпрост», - заявіў Лукашэнка.

Заява прагучала падчас сённяшняга паслання кіраўніка «дэпутатам».

Апошнія навіны