BE RU EN

Дыктатар: Я па прафесіі футбаліст

  • 22.04.2014, 17:04

Беларускі кіраўнік заявіў, што захапляецца хакеем «па няшчасці».

Пра гэта ён сказаў сёння падчас звароту да народа і «парламента».

«Мяне часам падкрытыкоўваюць, маўляў, сам захапляецца хакеем і пляцовак гэтых набудаваў, я ўжо даўно казаў, што я захапляюся хакеем па няшчасці. Я па прафесіі футбаліст, я ўсё жыццё гуляў у футбол, але калі траўмаваўся і мне палову калена выразалі, то ўжо скакаць на гэтым нават мяккім полі цяжка», - прыводзіць яго словы «Комсомольская правда в Беларуси».

Нагадаем, раней беларускі кіраўнік ужо заяўляў, што «не з'яўляецца вялікім хакеістам, а ўсё ж больш футбалістам».

Апошнія навіны