BE RU EN

Цэнтр Менска акупавалі людзі ў цывільным з рацыямі

  • 22.04.2014, 16:17

З-за Лукашэнкі рух у цэнтры Менска сёння спыніўся на 20 хвілін.

У аўторак Аляксандр Лукашэнка звярнуўся з пасланнем да беларускага народа і «парламента» ў Доме ўрада. Як толькі ён скончыў сваю прамову, надвор'е ў цэнтры сталіцы рэзка змянілася.

Яркае пякучае сонца змянілі хмары, і неўзабаве з неба паліў дождж, піша «Салiдарнасць».

Рух на праспекце Незалежнасці на ўчастку ад аднайменнай плошчы да Кастрычніцкай спыніўся прыкладна на 20 хвілін. Уздоўж тратуараў былі прыпаркаваныя аўтамабілі ДАІ, а на прыпынках разам з людзьмі, якія хаваліся ад дажджу, стаяла па некалькі чалавек у цывільным з рацыямі.

Апошнія навіны