BE RU EN

Татары будуць штурмаваць мяжу Крыма з Херсонскай вобласцю

  • 22.04.2014, 15:59

Тысячы крымскіх татараў збіраюцца на сваіх машынах сустракаць Мустафу Джамілева на мяжы Украіны з Крымам.

Пра гэта заявіў кіраўнік Меджліса Рэфат Чубараў, піша obozrevatel.com.

"На пытанне журналістаў: што будзе прадпрымаць Меджліс, калі Мустафу Джамілева не пусцяць у Крым, кіраўнік Меджліса Рэфат Чубараў на прэс-канферэнцыі адказаў: тысячы крымскіх татараў ужо сёння кажуць, што гатовыя і паедуць на сваіх машынах сустракаць Мустафу Джамілева", - напісала ў "Фэйсбуку" прэс-сакратар Меджліса Лэйла Муслімава.

Нагадаем, раней стала вядома, што лідару крымскататарскага народа Мустафе Джамілеву забаранілі ўязджаць у Крым да 2019 года. На мяжы Крыма з Украінай Джамілеву ўручылі акт апавяшчэння аб недазволе ўезду ў Расею.

Апошнія навіны