BE RU EN

Умоўны тэрмін Навальнаму могуць замяніць турмой

  • 22.04.2014, 15:41

Умоўны тэрмін Аляксея Навальнага могуць замяніць на рэальнае зняволенне.

Такое меркаванне выказаў журналістам адвакат палітыка Вадзім Кобзеў, перадае РБК.

, - распавёў Кобзеў.

Акрамя таго, паводле яго слоў, у Навальнага ёсць і іншы шлях у СІЗА. «Умоўна-выканаўчая інспекцыя можа выйсці з хадайніцтвам у Люблінскі раённы суд Масквы і запатрабаваць замяніць умоўны тэрмін па справе «Кіраўлеса» на рэальнае зняволенне. Яна будзе спасылацца на тое, што падчас адбыцця ўмоўнага тэрміну, Навальны здзейсніў новае злачынства - паклёп», патлумачыў адвакат.

Нагадаем, сёння Бабушкінскі міравы суд прызнаў апазіцыянера Аляксея Навальнага вінаватым у паклёпе на муніцыпальнага дэпутата Аляксея Лісавенку. Апазіцыянер быў прысуджаны да штрафу ў 300 тыс. руб. Падставай для судовага разбіральніцтва стала публікацыя ў Twitter, зробленая з акаўнта Навальнага 5 сакавіка, у якой дэпутат быў названы наркаманам.

Сам Навальны не прызнае віну. Ён сцвярджае, што не публікаваў пост, так як з 28 лютага знаходзіцца пад хатнім арыштам, і яму забаронена карыстацца інтэрнэтам і іншымі сродкамі сувязі.

Апошнія навіны