BE RU EN

Свякроў ледзь не зарэзала нявестку з-за «няправільных» катлет

  • 22.04.2014, 15:39

Інцыдэнт адбыўся ў адной з вёсак Гродзенскай вобласці.

80-гадовая бабуля хацела зарэзаць сваячку кухонным нажом. Свякрусе здалося, што нявестка паклала ў катлеты мала мяса. Страсці разгуляліся ў невялікай вёсачцы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці, піша «Вечерний Гродно».

Як паведамілі ва УУС аблвыканкама, падазраваная жыла ў доме ў сына. Канфлікты ўзнікалі і раней, аднак на днях бабуля зайшла на кухню і стала пагражаць, што зарэжа нявестку. Яе не задавальняла «рэцэптура» прыгатаваных катлет: у іх нібыта не хапала мяса. Свякроў прыставіла да жывата 41-гадовай жанчыны кухонны нож. На шчасце, у гэты момант побач была дачка падазраванай. Дзяўчына ўгаварыла маці не рабіць глупстваў, пасля чаго патэлефанавала ў міліцыю.

- Да крымінальнага ўчынку жанчына ішла на працягу некалькіх месяцаў, - каментуе сітуацыю прадстаўнік прэс-службы УУС аблвыканкама Ігар Белазёраў. - Пераехаўшы ў дом да сына, яна часта скандаліла, ставячы сваякам у папрок тое, што за ёй ніхто не глядзіць. Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле «Пагроза забойствам».

Апошнія навіны