BE RU EN

Віталь Клічко: Санкцыі супраць Расеі павінны быць балючымі

  • 22.04.2014, 15:16

Новыя санкцыі ЗША і Еўропы павінны ахапіць усе сектары эканомікі Расеі.

Пра гэта заявіў падчас сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам лідар фракцыі УДАР у Вярхоўнай Радзе Украіны Віталь Клічко, перадае BBC.

"Захаду варта неадкладна ўвесці жорсткія санкцыі. Яны павінны ахапіць усе сектары эканомікі і быць па-сапраўднаму балючымі. На жаль, кіраўніцтва Расеі разумее толькі мову сілы", - прыводзяцца словы Клічко на сайце яго партыі.

Паводле слоў украінскага палітыка, стрымліванне Пуціна ў інтарэсах як ЗША, так і Еўропы.

"Пуцін пройдзе настолькі далёка, наколькі яму дазволяць Украіна", - адзначыў Клічко. Палітык дадаў што любыя санкцыі не спрацуюць, калі Украіна не дасць моцнага і эфектыўнага адказу на агрэсію.

Джо Байдэн прыехаў у Кіеў, каб прадэманстраваць падтрымку празаходняму ўкраінскаму ўраду з боку Вашынгтона.

Фота: AFP

Апошнія навіны