BE RU EN

Яцанюк - Крамлю: Не паводзьце сябе, як гангстары

  • 22.04.2014, 15:11

Ні адной краіне не дазволена паводзіць сябе, як узброеным бандытам.

Пра гэта 22 красавіка заявіў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джозэфам Байдэнам, піша obozrevatel.com.

"Мы патрабуем ад Расеі выконваць свае абавязацельствы. Не паводзьце сябе, як гангстары", - сказаў Яцанюк.

"Украіна ніколі і ні пры якіх абставінах не прызнае анэксію Крыма. У 21-м стагоддзі ні адной краіне не дазволена паводзіць сябе, як узброеным бандытам. Тым больш, гэта тычыцца краін, якія ў свой час уваходзілі ў склад G8", - заявіў кіраўнік урада Украіны.

Яцанюк заклікаў расейцаў вывесці войскі і "спецыяльныя сілы" РФ з тэрыторыі Украіны і назаўсёды закрыць ганебную старонку захопу чужых тэрыторый.

Нагадаем, 22 красавіка, у Кіеве, праходзіць сустрэча віцэ-прэзідэнта ЗША Джозэфа Байдэна і прэм'ер-міністра Украіны Арсенія Яцанюка.

Апошнія навіны