BE RU EN

У лужынах на вуліцах Менска пасяліліся качкі

  • 22.04.2014, 13:51

Камічнай ілюстрацыяй якасці сталічных дарог сталі здымкі, зробленыя адным з жыхароў Менска.

На завулку Дамашэўскага, што знаходзіцца ў межах першага транспартнага кальца, утварылася такая вялікая яма, што калі яе запоўніла вада, у мініятурным вадаёме сталі жыць качкі, напісаў адзін з чытачоў сайта onliner.by.

Нагадаем, два месяцы таму старшыня Менскага гарвыканкама Мікалай Ладуцька падкрэсліў, што на галоўных магістралях гарадскога і раённага значэння ямы і расколіны павінны рамантавацца на працягу сутак, а на другарадных вуліцах - за два дні. Акрамя таго, ён адзначыў, што трэба ўжываць новыя тэхсродкі як для рамонту, так і для ўборкі, каб аператыўна выконваць задачы і эканоміць бюджэт.

Апошнія навіны