BE RU EN

СБУ: Антытэрарыстычная аперацыя вяртаецца да актыўнай фазы

  • 22.04.2014, 13:45

Антытэрарыстычная аперацыя на паўднёвым усходзе Украіны вяртаецца да актыўнай фазы.

Пра гэта ў аўторак паведаміла на брыфінгу ў Антытэрарыстычным цэнтры прэс-сакратар СБУ Марына Астапенка, піша gazeta.ua.

"Антытэрарыстычная аперацыя не была згорнутая, яе актыўная частка была прыпыненая на святы, але аперацыя працягваецца, - паведаміла яна. - На сённяшні дзень галоўная задача антытэрарыстычнай аперацыі - гэта забяспечыць перыметр бяспекі вакол гэтых рэгіёнаў, каб эскалацыя канфлікту не перайшла на суседнія рэгіёны Украіны".

Раней паведамлялася, што на велікодныя святы СБУ згортвае актыўную фазу АТА.

Апошнія навіны