BE RU EN

Відэа нападу на офіс Меджліса ў Сімферопалі

  • 22.04.2014, 13:27

У інтэрнэце з'явілася відэа з камер вонкавага назірання, усталяваных на будынку Меджліса ў сталіцы Крыма.

Яны зафіксавалі падзеі, звязаныя з нападам на будынак і выкраданнем украінскага сцяга, перадае ТСН.

Да будынка пад'ехаў аўтобус людзей у камуфляжы. Байцы ўсталявалі лесвіцу, сарвалі ўкраінскі сцяг з офіса Меджліса і павесілі замест яго крымскі. На той момант у памяшканні было ўсяго некалькі чалавек, якія ўсталі на абарону сцяга Украіны. Сярод абаронцаў былі тры жанчыны.

Міліцыя за тым, што адбывалася, проста назірала і не ўмешвалася.

Апошнія навіны