BE RU EN

Аперацыю па акупацыі Крыма Расея пачала яшчэ да ўцёкаў Януковіча

  • 22.04.2014, 12:27

Пра гэта сведчаць медалі, якімі ўзнагароджаныя вайскоўцы РФ.

Іх фота з'явіліся ў інтэрнэце, піша gazeta.ua.

Выразна відаць, што на медалях «За вяртанне Крыма», Мінабароны Расейскай Федэрацыі паказала тэрмін правядзення аперацыі: 20.02.2014 – 18.03.2014 года.

Кампанія-вытворца дзяржузнагарод Расейскай Федэрацыі ТАА «Лента», якая 2 красавіка 2014 года адчыталася, як аператыўна яны выканалі гэту замову Мінабароны Расеі, якая лічыцца тэрміновай.

«Для расейскіх жа палітыкаў неабходна даваць тлумачэнні, чаму афіцыйная дата пачатку аперацыі «За вяртанне Крыма» менавіта 20 лютага 2014 года: не адпавядае словам кіраўніка РФ пра тое, што Расея не рыхтавалася да далучэння Крыма, і прыняла гэтае рашэнне толькі пасля атрымання дадзеных аб настроі мясцовых жыхароў пасля «звяржэння легітымнага прэзідэнта Украіны В. Януковіча» (22 лютага); як з пазіцыі міжнароднага права пачатак аперацыі РФ у АРК 20 лютага, калі ў краіне яшчэ быў дзейсны прэзідэнт - Віктар Януковіч», - паведамляецца ў суполцы «Тыповы Кіеў» у сацыяльных сетках.

Такім чынам, можна зрабіць выснову, што афіцыйна Крэмль пачаў анэксію Крыма яшчэ пры прэзідэнцтве Януковіча - і гэта галоўная выснова, якая рушыць з дакумента - медаля «За вяртанне Крыма» з датай 20 лютага 2014 года.

Апошнія навіны