BE RU EN

Старшыня Белкаапсаюза аформіў на сваю дачку дом на Канарах

  • 22.04.2014, 12:17

Сяргей Сідзько, калі быў старшынёй Белкаапсаюза, аформіў на сваю дачку дом на Канарскіх выспах.

Пра гэта паведаміў сёння Лукашэнка, звяртаючыся з пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

"Дайшло да таго, што старшыня Белкаапсаюза Сяргей Сідзько купіў і аформіў на дачку дом на Канарскіх выспах. Напэўна, у надзеі, што праваахоўныя органы там яго не дастануць", - сказаў кіраўнік. Ён нагадаў, што ў 2013 годзе праваахоўныя органы выявілі злачынную схему, арганізаваную кіраўніцтвам Белкаапсаюза. "За адкаты выдавалі дазволы на будаўніча-мантажныя працы, за хабары ажыццяўлялі незаконную рэалізацыю нерухомасці і зямельных участкаў. За продаж будынка ў цэнтры Менска патрабавалі хабар аж у паўмільёна даляраў, пераплюнуўшы нават асуджанага раней намесніка Ладуцькі - Васільева", - растлумачыў Лукашэнка.

Нагадаем, у ліпені 2013 года КДБ выявіў і спыніў супрацьпраўную дзейнасць групы асоб з ліку кіраўнікоў, супрацоўнікаў Белкаапсаюза і прадстаўнікоў камерцыйных структур. Яны займаліся вымагальніцтвам хабараў за прадастаўленне аб'ёмаў работ на аб'ектах спажыўкааперацыі, а таксама за продаж інвестарам зямельных участкаў і аб'ектаў нерухомасці. Памеры хабараў дасягалі $500 тыс. Пры перадачы чарговай часткі хабараў былі затрыманыя старшыня Белкаапсаюза і шэраг чыноўнікаў.

Апошнія навіны