BE RU EN

Прапагандыст Кісялёў прыехаў у Крым «падымаць» СМІ

  • 22.04.2014, 11:39

Адыёзны расейскі журналіст Дзмітрый Кісялёў прыехаў у Крым.

Пра гэта паведамляе "Радио "Свобода".

Старшыня Дзяржсавета непрызнанай Рэспублікі Крым Уладзімір Канстанцінаў ужо правёў сустрэчу з галоўным пуцінскім прапагандыстам.

"Ключавой тэмай абмеркавання сталі перспектывы развіцця крымскай медыяпрасторы і магчымасці адкрыцця ў рэспубліцы мультымедыйнага прэс-цэнтра, а таксама радыёканала сеткі ВГТРК", - гаворыцца ў паведамленні. Акрамя гэтага, Кісялёў пагаварыў аб правядзенні 12-га штогадовага джазавага фестывалю "Джаз-Кактэбель".

Як вядома, у канцы сакавіка пасля анэксіі Крыма арганізатары гэтага мерапрыемства заявілі, што фестываль пераязджае з Крыма.

Кісялёў з'яўляецца галоўным прапагандыстам пуцінскага рэжыму, яго праграмы на расейскім тэлебачанні падчас і пасля Майдана адзначаліся адкрытай хлуснёй і падтасоўваннем.

Апошнія навіны