BE RU EN

У Верхнім горадзе адкрыецца музычны турыстычны сезон

  • 22.04.2014, 10:31

Музычны турыстычны сезон у Менску адкрыецца 3 траўня.

Пра гэта сёння паведаміла начальнік упраўлення культуры - першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава, перадае агенцтва «Менск-Навіны».

Яна нагадала, што ў гэтым годзе творчая пешаходная зона выходнага дня пераносіцца з вуліцы Карла Маркса ў Верхні горад.

- Гэта найбольш ўдалая пляцоўка, паколькі ў жыхароў дамоў на вул. Карла Маркса было неадназначнае меркаванне з нагоды працы тут пешаходнай вуліцы, - патлумачыла Віталіна Рудзікава. - Зараз з траўня па верасень у Верхнім горадзе будуць праходзіць моладзевыя творчыя праекты, у тым ліку Форум вулічных тэатраў, які ў мінулым годзе выклікаў вялікую цікавасць у публікі.

З траўня па верасень па суботах і нядзелях тэрыторыя ў раёне плошчы Свабоды і вуліцы Кірылы і Мяфодзія стане пешаходнай. Да адкрыцця музычнага турыстычнага сезона падрыхтаваная вялікая праграма. Пра пачатак сезону з балкона Ратушы абвесціць труба.

Апошнія навіны